Поспехі і бліжэйшыя перспектывы атрымання раслінаводчай прадукцыі
Па інфармацыі з інтэрнэту па стану на 15 лістапада 2012 года ў Беларусі выбраныя цукровыя буракі з плошчы 96,6 тысяч га, ці 99,3 %. Ураджайнасць цукровых буракоў складае ў гэтым годзе 485 ц/га, што на 29,3 % больш , чым у 2011. План прадажы буракоў за кошт дзяржзаказу перавышае мінулагодні на 5,7%. Рэспубліка плануе да 2015 года павысіць збор цукровых буракоў у 1,5 разоў і дасягнуць 6 мільёнаў тон, а цукру з буракоў – у 1,6 разоў (да 825 тыс.тон). Гэтага плануецца дасягнуць за кошт павышэння ўраджайнасці на 30%, і пашырэння плошчаў пасеваў да 105,1 тысяч га. Пры гэтым сярэдняе ўтрыманне цукру павінна павялічыцца з 16 да 18% за конт выкарыстання інтэнсіўных тэхналогій. Магчыма, будзе пабудаваны 5-ты цукровы камбінат на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
На гэтую ж дату убраны сланечнік з плошчы 18 тыс.га, ці 99,5%. Пры ўраджайнасці 10,3 ц/га яго намалочана 18,5 тысяч тон. Трэба заўважыць, што ў мінулым годзе сланечнік у рэспубліцы не высяваўся ўвогуле, як і соя, якой намалацілі 16,4 тысячы тон пры ўраджайнасці 10,2 ц/га. Амаль увесь сланечнік вырошчваецца ў Гомельскай вобласці. Да 2015 года плануецца давесці плошчы пасеву сланечніку да 29 тысяч гектараў, бо, акрамя алею, Беларусь вымушана імпартаваць сланечнікавы шрот, без якога немагчыма утрыманне высокапрадуктыўнай жывёлы. Прэзідэнтам Беларусі А.Р.Лукашэнка пастаўлена задача атрымаць у 2015 годзе 50 тыс.тон алею са сланечніку.
Ставіцца задача перад вяскоўцамі да канца 2015 года павялічыць вытворчасць алейнага насення рапса да 1 млн.тон, а пакуль, у 2012 годзе яго сабрана каля 700 тысяч тон. Ужо зараз у краіне існуюць вытворчыя магутнасць, якія могуць пераапрацаваць такую колькасць насення ў алей.
З улікам буйных фермерскіх гаспадарак ў 2012 годзе дзяржаўныя прадпрыемствы накапалі 1 млн.427 тыс. т бульбы. Сярэдняя ўраджайнасць яе у гэтым годзе вышэй за мінулагоднюю на 17 ц/га і складае 257 ц/га.
Ураджайнасць кукурузы на 15 лістапада 2012 года была 71,8 ц/га і намалот склаў 1 млн. 225,5 тысяч тон, але ўбрана было толькі 75,7 % плошчаў.
Намалот зерневых і зернабабовых культур (без уліку кукурузы) у гэтым годзе ў Беларусі склаў 8,9 мільёнаў тон, а гэта на 17,3% больш, чым у 2011 годзе.
|