На Беарусі, якая ўваходзіла ў Вялікае княства Літоўскае, у 15–16 стагоддзе азначыліся эканамічная, сацыяльна-палітычная і ідэалагічная перадумовы для культуры Адраджэння: рост гарадоў і гандлёва-рамеснага насельніцтва, узмацненне палітычнай цэнтралізацыі і дзяржаўна-прававой стабілізацыі грамадства, фарміраванне беларускай народнасці і нацыянаьная самасвядомасці, расшырэнне кантактаў з краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Пад уплывам Адраджэння распрацоўваліся найважнейшыя аспекты грамадска-палітычнай і філасовскай думкі Беларусі. Крытыкаваліся пануючыя сацыяльна-палітычныя інстытуты; асэнсоўвалася неабходнасць грамадскіх перамен; прапаноўваліся праекты ўдасканалення сацыяльных адносін, дзяржавы, права; ставілася пытанне аб развіцці нацыянальнай культуры, роднай мовы, асваення духоўнай спадчыны іншых народаў (Скарына, М.Гусоўскі, М.Літвін, С.Будны, Якуб з Калінаўкі, М.Чаховіц, Волан, Л.Зізаній). Рэнесансава-гуманістычная скіраванасць мела ідэйна-тэарэтычнае абгрунтаванне барацьбы беларускіх і ўкраінскіх народаў супраць нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, каталіцкай экспансіі, уніі (С.Зізаній, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч). На эпоху Адраджэння прыпадаюць першыя творы ўласна беларускай пісьменнасці-дакументы дзяржаўнага справаводства. Расквітнела агульнадзяржаўная летапісанне, якое абуджала зацікаўленне гісторыяй сваёй краіны, садзейнічала росту нацыянальна-грамадзянскай свядомасці. Пазней у летапісах усё больш месца адводзілася домыслу, мастацкай фантазіі, і ў выніку яны сталі нагадваць белетрызаваныя гісторыі аповесці. Тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне хронік прывяло да стварэння гістарыяграфічных твораў, мясцовых летапісаў. Рэвалюцыйную ролю ў гісторыі літаратуры адыграла кнігадрукаванне, якое шырока распаўсюдзілася на Беларусі. Літаратура пераставала быць ананімнай, а ўзмацненне асабовага пачатку спрыяла мастацкім пошукам, зараджэнню індывідыальных пісьменніцкіх стыляў. У асобае беларускага першадрукара, асветніка-патрыёта і гуманіста Скарыны айчыная культура выйша на міжнародную арэну і дасягнула еўрапейскіх вяршынь (Біблія). Скарына – аўтар высокамастацкіх прадмоў і пасляслоўяў да біблейскіх кніг, у якіх сцвярджалася самастойная вартасць літаратурнай творчасці, грамадзянскасць, патрыятызм, чаавекалюбства, годнасць “простого і посполітого человека”. Выдатным узорам мастацкага слова стала паэма М.Гусоўскага “Песня пра зубра”, на лацінскай мове, у якой выражаны эстэтычныя і этычныя ідэалы і прынцыпы Адраджэння, вера ў чалавека дзейнага, фізічна і духоўна даскананага, патрыятызм, любоў да роднай зямлі. У архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі з эпохай Адраджэння звязаны першыя спробы комплекснай рэканструкцыі гарадоў на аснове рэгулярнага плана, які па форме набліжаўся да прамавугольніка, авала, паўвала (Нясвіж, Быхаў, Слуцк, Рэчыца і інш.). Цэнтрам кампазіцыі горада стала гандлёвая плошча з ратушай і крамамі. Замак як абарончы комплекс траціў сваю ролю і нярэдка будаваўся ў перыферыйнай частцы горада (Нясвіж, г.п.Мір Карэліцкага, в.Любча Навагрудскага р-наў) і звязваўся з гарадской плошчай магістральнай вуліцай. З эпохай Адраджэння звязаны поспехі ў развіцці музыкі (царкоўнай і савецкай). Яе асноўнымі асяродкамі з’яўляліся брацкія школы, дзе была добра пастаўлена музыкальная адукацыя, культываваліся шматгалосыя харавыя спевы па 5-лінейнай нотнай сістэме. Асноўным узорам новага нотнага запісу ў беларускіх брацтвах стаў псалтыр Яна Гуса. З другой паловы 16 стагоддзя на Беларусі пачалося нотадрукаванне. Пратэстанцкія канцыяналы, выдадзеныя ў Брэсце, Нясвіжы, Любчы, побач з духоўнымі творамі змяшчалі свецкія песні, прасякнутыя рэнесансавымі матывамі, ярка дэманстравалі інтэрнацыянальныя сувязі ў музыка-паэтычнай культуры, народжанай еўрапейскай Рэфармацыяй. Сярод аўтараў музыкі – дзеячы польскага Адраджэння: Вацлаў з Шамотул і Ц. Базылік. Рэнесансавая культура на Беларусі акрэслілася з некаторым спазненнем і храналагічна не зусім супадае з аналагічнымі з’явамі ў заходней-еўропейскіх краінах; апрача гэтага яна засвойвалася ва ўмовах актыўнага развіцця барока, контррэфармацыі. | |
| |
Просмотров: 333 | |
Всего комментариев: 0 | |