Мястэчка Лебедзева

Калісьці даўным-даўно на гэтым месцы было возера, а вакол гэтага вялізнага возера жылі людзі, а на самім возеры былі лебедзі. Людзі вельмі шанавалі гэтых лебедзей, таму што яны верылі, што дзякуючы лебедзям трымаецца гэтае возера на горцы. Лебедзі быцам рамантуюць на дне возера  дамбы і плаціны і тут жылі ўсе шчасліва,добра. Але аднойчы сюды з некіх чужых краеў завітаў злы чалавек,якому не спадабалася,што людзі жывуць шчасліва. Тады ен падкраўся да возера і забіў важака лебедзінага статку і тады лебедзі пакрыўдзіліся на людзей, узялі і сплылі ад туль. І вось праз некалькт дзен прарвало гэтыя плаціны і дамбы і вада хлынула са сваей чашы і знесла ўсе: і дамы, і людзей, і жывел. І гэтае масца стала пустынным. І толькі праз доўгія гады сюды зноў прыйшлі людзі і пачалі свае паселішча называць Лебедзева дно. С цягам часу другая палова назвы знікла і засталася толькі першая: Лебедзева.

А у першыню гэта паселішча Лебедзева ў летапісах узгадываецца аж ў 1387 годзе. Яно належыла князям Гальшанскім.  У 1476 годзе яны пабудавалі касцел Нараджэння Прысвятой Багародзіцы.

Пасля князеў Гальшанскіх з 1519 -1557 год Лебедзева было каралеўскім уладаннем. Тут праходзілі звярыныя ловы(рыбныя, птушыныя , бабровыя). Лебедзева было шляхецкае мястэчка.  Гэтыя мясціны аблюбавалі паны Радзівілы. Яны пабудавалі тут мураваны кальвініскі збор,які быў адзін з нямногіх збораў,які перажыў контррэфармацыю. І калі тут не было пастара Лебедзеўская абшчына збіралася і дзейнічала сама  па сабе. Пры Радзівілах Лебедзева стала часткай Ашмянскага павету. У 1575 годзе – 4 вуліцы, 134 дамы і двор  з 14 гаспадарчымі пабудовамі. 1588 годзе Радзівылі вырашаюць прадаць мястэчка Юзефу Галаўне, пры якім мястэчка пачынае развівацца вялікімі тэмпамі. Праз лебедзева праходзіў гандлевы шлях на Вільню.

У пачатку 17 века ў мястэчку знаходзілася аж 43 корчмы.  Была таксама гандлевая плошча на якой стаяла 22 мяшчанскіх дамы, ад плошчы ішлі 6 вуліц. На ўездзе і выездзе было 2 корчмы,якія выконвалі функцыю мытні.  У цэнтры горада была на той час пракладзена каналізацыя і гэта сведчыць аб тым, што ўзровень жыцця тут был высокі.

Пад час вайны РП з Расійская імперыей мястэчка было амаль што знішчана. Было ададзена шмат часу,каб адбудаваць яго  па-новаму.

Пасля паўстання К.Каліноўкага была пабудавана Свята-Троіцкая царква.

Категория: Мои статьи | Добавил: 744383 (07.17.2015)
Просмотров: 447 | Рейтинг: 0.0/0

Всего комментариев: 0